Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэст

Іван Аляксеевіч Крусь нарадзіўся 17 лютага 1948 г. у в. Лягаты Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Вучыўся ў Стрыгаўскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння васьмі класаў у 1963 г. паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава.

Ала Міхайлаўна Мяснянкіна (у дзявоцтве Казяўчэнская) нарадзілася 1 мая 1958 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачага. Вучылася ў розных школах, бо бацьку-афіцэра пераводзілі па службе, сям’я пераязджала разам з ім. У 1971–1975 гг. жылі ў Венгрыі, дзе ў г. Эстэргоме Ала закончыла сярэднюю школу. У школе любіла ўрокі літаратуры, гісторыі, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці. У 1975–1979 гг. вучылася ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльснасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

Аркадзь Маісеевіч Бляхер нарадзіўся 19 студзеня 1923 г. у Мінску. Бацька паходзіў з Смаргоні, у час Першай сусветнай вайны трапіў у Мінск, працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Варашылава, маці – у сталовай на тым жа заводзе. У сям’і было трое дзяцей, Аркадзь самы малодшы. У школе добра вучыўся, меў розныя інтарэсы: наведваў шахматны гурток, займаўся ў фотагуртку, у авіямадэльным, потым у планерным гуртках Палаца піянераў. У 1941 г. скончыў 10 класаў, а таксама планерную школу пры Палацы піянераў і паступіў ў аэраклуб. Яго школьны выпускны вечар адбыўся 21 чэрвеня 1941 г.

Сцяпан Ільіч Шкапіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1952 г. у в. Беразляны Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працоўную дзейнасць пачаў у 1975 г. на пасадзе дзяжурнага па станцыі Брэст-Усходні.

 Анатоль Арцёмавіч Брытун нарадзіўся 7 лістапада 1957 г. у в. Баранцы Жабінкаўскага раёнаБрэсцкай вобласці. З дзяцінства дапамагаў бацькам па гаспадарцы, хадзіў палоць буракі і збіраць бульбу ў мясцовы калгас «Беларусь», дзе маці Анатоля працавала паляводам. Бацька шмат гадоў быў работнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Шмат часу хлопчык праводзіў у дзядулі на хутары каля в. Хідры Кобрынскага раёна. З юнацкіх гадоў быў летуценнікам, любіў прыгодніцкія кнігі, з’яўляўся самым адданым чытачом у сельскай бібліятэцы. Любоў да кнігі прывіла яму Соф’я Рыгораўна Карась, якая была бібліятэкарам у Баранцах.

 Ігар Яўгенавіч Карнялюк нарадзіўся 16 лістапада 1962 г. у в. Валынка Брэсцкага раёна (з 1968 г. у межах г. Брэста). Бацька, Яўген Касьянавіч Карнялюк, працаваў дыспетчарам на чыгуначнай станцыі, любіў спяваць, меў харошы голас. Маці, Ніна Афанасьеўна, інжынер на швейнай фабрыцы, таксама любіла спяваць. З шасці гадоў Ігар пачаў вучыцца ў дзіцячай музычнай школе. З дванаццаці гадоў іграў на клавішных у ансамблі на танцпляцоўцы ў Доме культуры. Агульную адукацыю атрымліваў у СШ № 4.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 г. у в. Сіняўская Слабада Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Паўлавіч, быў майстрам на ўсе рукі, ад яго Валодзя пераняў спрыт да сякеры ды іншага інструменту, любіў майстраваць.

Пётр Паўлавіч Строкач нарадзіўся 21 сакавіка 1937 г. у в. Матыкалы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у рабочай сям’і. Дзяцінства прыпала на нямецка-фашысцкую акупацыю, пасляваеннае аднаўленне мірнага жыцця. У галодны пасляваенны час Пётр пайшоў у школу, вельмі хацеў вучыцца, меў выключную працавітасць. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія» (1960).

Аляксандр Іванавіч Махнач нарадзіўся 27 жніўня 1922 г. у в. Забалацце Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1935–1939 гг. вучыўся ў Уздзенскай сярэдняй школе, скончыў 8 класаў і паступіў у Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1939). У 1940–1941 гг. — курсант Калінкавіцкага пяхотнага вучылішча, якое скончыў у званні лейтэнанта.

Уладзімір Рыгоравіч Тураў нарадзіўся 1 кастрычніка 1932 г. у в. Новыя Фалічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Рыгор Нiкiфаравiч Тураў, — удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, быў паранены. Маці, Акуліна Аляксееўна, у вайну пякла хлеб для партызан.

Старонка 6 з 58